• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.10.2019 | Грамадства

Зянон Пазняк: Ні ў якім разе нельга ісці ў Еўразвяз. Гэта абсалютна гнілая цывілізацыя

Лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк досыць крытычна выказаўся пра Еўразвяз у праграме Кацярыны Маркоўскай «Морква» на Радыё "Свабода – паведамляе Наша Ніва.

zp191003-p46jk.jpg

«Жыццё за мяжой [Зянон Пазняк эміграваў увесну 1996 года і з таго часу не вяртаецца ў Беларусь — НН] дало мне магчымасць паглядзець на Захад зблізку. Бо здалёк — гэта здалёк», — кажа ён.

«Калі коратка казаць, то для нас, для беларусаў, трэба далей трымацца ад Расіі. І ў ніякім разе не ісці ў Еўразвяз, таму што там фізічная смерць, а тут яшчэ горшая, гэта абсалютна гнілая цывілізацыя. Яна не мае будучыні гэта цывілізацыя. Не мае будучыні гэты Еўразвяз. Гэта пытанне, якое можна раскласці па полачках: чаму, як і што. Гэта дало мне магчымасць пабачыць зблізку. Бо тое, што здалёку, тое здалёку», — падкрэслівае ён. 

«Але ў пачатку 1990-х адным з лозунгаў БНФ было: «БНФ — гэта вяртанне ў Еўропу». Цяпер гэтыя лозунгі — яны не актуальныя?»— пытаецца журналістка.

«Палітычныя лозунгі выстаўляюцца тады, калі ў іх ёсць патрэба, калі яны адыгрываюць пэўную ролю, — адказвае З. Пазняк. — Дык вось тады, калі наменклатура хацела загнаць Беларусь у Расею, калі хацелі аб'яднаць грашовыя сістэмы, вось тады вельмі важна было выставіць альтэрнатыву».

«Бо альтэрнатыва, што толькі мы, не сыграла. Быў невысокі ўзровень сведамасці. Людзі не верылі ў сябе. Ну хто такія мы. А Захад — так. Там багатыя людзі, там даляры, так думаў абывацель. А чалавек больш адукаваны бачыць, што там свабода. А яна сапраўды тут ёсць. Таму лозунг і быў такі: «Беларусь у Еўропу». Каб была альтэрнатыва, каб была альтэрнатыва», — мяркуе лідар апазіцыі ў 1990-х.

«А цяпер гэтай альтэрнатывы няма, бо людзі ў бальшыні, асабліва верхнія слаі грамадства разабраліся, што такое Расія», — падкрэслівае Зянон Пазняк.

На думку палітыка, ва ўмовах, калі нішчыцца мова, нацыя, паляцца падручнікі, лозунг павінен быць «Беларусь перадусім». «Калі будзе Беларусь, будзе усё. Не будзе Беларусі, не будзе нічога: ні дэмакратыі, нічога не будзе»

Зянон Пазняк прывёў паралелі з ЗША, калі ў канцы 18 ст. амерыканцы змагаліся з брытанцамі пад лозунгам: «Амерыка для амерыканцаў», а цяпер ЗША — прыклад для ўсяго свету, і назваў Трампа найлепшым прэзідэнтам за апошнія 100 гадоў 

«Гэта вельмі добра, што Трамп перамог і праводзіць гэту палітыку. Пры гэтым ён разумее, што ён робіць і якая ў яго небяспека. Ён, напрыклад, сказаў: «Сацыялізму ў Амерыцы не будзе» (…) Самая вялікая небяспека для Амерыкі — гэта сацыялізм. 30% Дэмакратычнай партыі — гэта сандэрсы і гэтая публіка. (…) Змяніўся стан грамадства. Шмат людзей прыехала з Паўднёвай Амерыкі, а гэта марксізм. Таму яны будуць галасаваць за гэтых сандэрсаў. І Трамп гэта цудоўна ведае. Таму ён вырашыў пабудаваць гэту сцяну на мяжы з Мексікай, каб спыніць гэту нахлынь. Яны прыходзяць і палова ідзе на вэлфар [сацыяльную дапамогу — НН]. Амерыка — гэта дасканалая краіна, якая дае сацыяльную падтрымку людзям. У Амерыцы бедны чалавек не загіне», — падкрэсліў Пазняк.

«Яшчэ адзін Абама — і Амерыка стане камуністычнай», — рэзюмаваў палітык. 

NN.by



Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак

Бізнэсмэн, стваральнік фолк-фэсту "Камяніца" Алег Пашак памёр сёння, 13 снежня, у Мінску. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў прадзюсар Дзмітрый Безкаравайны. Таксама Пашак з'яўляўся ўладальнікам кафэ...

valiancina_shauchenka
Маё права

Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг

У сучасным свеце вельмі шмат стрэсаў і трывог, выкліканых рознымі прычынамі: працагалізмам, нерэалізаванасцю, праблемамі ў асабістым жыцці ды іншымі. Медыцынскі псіхолаг і арт-тэрапеўт Кася Кавалёнак-Глухоўская...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай

Кніга Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», перавыданная выдавецтвам «Папуры», прызнана самай папулярнай у 2019 годзе, перадае БЕЛТА. NN.by

valiancina_shauchenka
Літаратура

Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе

Не ведаеце, што падарыць сябрам з замежжа? Новая беларуская інтэрнэт-крама “Кніганоша” прапануе дзве цудоўныя кнігі на англійскай мове, прысвечаныя беларускай гісторыі. Гедымін Нарыс з серыі...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак
    Маё права
    Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг
    Літаратура
    «Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай
    Літаратура
    Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе
    Афіша Навіны "Будзьма!"
    “А што было б, калі…”: інтэрактыўны калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!” – 22 снежня
    Літаратура
    "Кніга Здольных": неверагоднае фэнтэзі на беларускай мове!
    Беларусы свету
    Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці
    Мастацтва
    Менскі мурал прызналі лепшым у свеце
    Спорт
    Фотафакт: Падчас матчу кіеўскага «Дынама» на стадыёне вывесілі банер «Жыве Беларусь!»
    Афіша
    Самая пачуццёвая калабарацыя снежня: саліст J:МОРС выступіць на адной сцэне з дзецьмі з інклюзіў-тэатра "і"
    Кіно
    «Купалу» недамалявалі: паказ фільма перанеслі, не гатова камп'ютарная графіка
    Культура
    Абрад «Юраўскі карагод» трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА
    Музыка
    Абвешчаны лонг-ліст конкурсу "Заспявай-6"
    Маё права
    Бодзіпазітыў: як навучыцца прымаць сваё цела і целы іншых людзей такімі, якія яны ёсць.
    Байнэт
    Google склаў рэйтынг самых папулярных запытаў беларусаў

Афіша

  • 19.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 22.12

    Калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!”. Рэгістрацыя тут!

  • 14.12 13:00"Воспитание без травм": открытая лекция в Витебске
  • 14.12 22:00NO SUGAR играют RATM&RHCP + Top Gun
  • 15.12 11:45Канферэнцыя “Reshape 2019 – Framing the Future of Belarus”
  • 15.12 19:00Сольны канцэрт Relikt у Гомелі
  • 15.12 19:00Сольный концерт PTFB
  • 15.12 20:00Classic Jam
  • 16.12 18:30Прэзентацыя зборніка “Калядны стол. Некулінарная кніга”

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • Генерал па-за дабром і злом
    • КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM