Сваю новую песню музыка запісаў два дні таму. Упершыню ён запрэзентаваў яе ў Варшаве на выступе, прысвечаным Дню Волі. Паводле самога Вайцюшкевіча, зараз ён мае права спяваць гэту песню так, як ён яе адчувае.
– Гэта асобны свет – гэтая Малітва. Няма тут суму. Мы спадзяемся, і мы – не крыклівы народ. Гэта наша дадзенасць. Спакойна з нашымі песнямі мы можам жыць І яны не мусяць быць толькі вясёлымі і мажорнымі. Гэтая песня адпавядае майму сёняшняму стану.
Канцэрт адбыўся ў вельмі камеральнай атмасферы. А каб ушанаваць памяць народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які нядаўна пайшоў з жыцця, музыка выканаў песні на вершы паэта. Заўтра Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у Беластоку ў час святкавання Дня Волі.