• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.02.2021 | Культура

Amnesty International: улады мэтадычна зьнішчаюць культурнае жыцьцё Беларусі

Культурнае жыцьцё Беларусі задыхаецца ва ўмовах жорсткага перасьледу іншадумцаў, заявіла ў нядзелю міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, перадае Свабода.  Amnesty International падкрэсліла, што ўлады Беларусі адвольна затрымліваюць і катуюць музыкаў, пісьменьнікаў, мастакоў і актораў, а іншых звальняюць з працы.


000.jpg
Аляксандар Лукашэнка ў Купалаўскім тэатры

Паводле арганізацыі, дзяржаўныя рэпрэсіі, якія наступілі пасьля выбараў, літаральна зьнішчаюць культурнае жыцьцё ў Беларусі. Усе большай колькасьці дзеячаў культуры прад’яўляюць неабгрунтаваныя крымінальныя абвінавачаньні, і некаторыя зь іх цяпер знаходзяцца пад вартай, і ім могуць прысудзіць вялікія турэмныя тэрміны, піша «Голас Амэрыкі».

«Нельга недаацэньваць маштаб рэпрэсій, якія абваліліся на культуру Беларусі. Улады мэтадычна зьнішчаюць актыўнае культурнае жыцьцё Беларусі і яе самых яркіх прадстаўнікоў, спрабуючы вытруціць зь яе самыя малыя сьляды свабоды выказваньня поглядаў і іншадумства», — заявіла старшая кiраўнiца кампаній Amnesty International па Беларусі Аіша Джанг.

У якасьці аднаго з прыкладаў Amnesty International прыводзіць перасьлед былой літаратурнай супрацоўніцы Магілёўскага драматычнага тэатру Вольгі Семчанкі. Пачынаючы з кастрычніка 2020 году, яе некалькі разоў арыштоўвалі і штрафавалі за ўдзел у «несанкцыянаваных» мітынгах, а потым пачалі перасьледаваць і на працы. Былы дырэктар тэатру адмовіўся звальняць Вольгу і іншых апазыцыйна настроеных супрацоўнікаў. Тады звольнілі яго самога. А 18 лютага страціла працу і Вольга Семчанка.

Ня толькі асобныя людзі, але цэлыя культурныя арганізацыі становяцца ахвярамі дзяржаўных рэпрэсій, адзначае Amnesty International. Прыклад таму — вядучы тэатар краіны, Нацыянальны акадэмічны імя Янкі Купалы.

«Мы ня будзем стаяць убаку, пакуль улады Беларусі затыкаюць рот самым творчым людзям краіны. Наша глябальная кампанія салідарнасьці падтрымлівае ўсе мірныя спосабы пратэсту і супраціву беларускага народа цынічным і жахлівым спробам уладаў абмежаваць яго правы чалавека і доступ да розных ідэяў і думак», — падкрэсьліла Аіша Джанг.

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM