• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.10.2016 | Літаратура

Зомбі-хорар па-беларуску? Чаму б і не!

Неяк у гутарцы я распавяла сябру, што таемна ад усіх, на поўным эксклюзіве, як кажуць, чытаю зомбі-хорар навелу Уладзіміра Садоўскага “1813”. Першай рэакцыяй быў гучны смех і пытанне: няўжо ты верыш у зомбі? Смех стаў яшчэ мацнейшы, калі я сказала, што гэты твор напісаны па-беларуску. Маўляў, навошта нам беларускамоўны хорар пра зомбі?

1813

Чаму мы абсалютна нармальна ўспрымаем кнігу і фільм пра тое, як прэзідэнт ЗША Аўраам Лінкальн палюе на вампіраў, як паэт Джордж Байран вёў вампірскі лад жыцця? Чаму кніга і фільм “Пыха і перадузятасць і зомбі” па матывах класічнага рамана Джэйн Остэн  не выклікаюць хвалі абурэння, а ўспрымаюцца як абсалютна нармальныя творы ў межах жанру mash-up? Зрэшты, хто сказаў, што на Беларусі не могуць жыць зомбі, а шаноўны Міхал Клеафас Агінскі патэнцыйна не мог з імі змагацца хаця б на старонках кнігі?

навела Уладзіміра Садоўскага “1813”

Дарэчы, час, абраны Уладзімірам Садоўскім для разгортвання падзей навелы “1813”, дазваляе надзвычай лагічна ўплесці ў сюжэт магчымасць з’яўлення зомбі непадалёк ад Маладзечна, дзе месціўся родавы замак Агінскіх. Напалеонаўскія войскі адступілі, але пасля зімы на палях засталося шмат яшчэ не пахаваных трупаў французскіх салдат. Беларускія гарады і мястэчкі ператвораныя ў папялішчы. Мясцовая шляхта рыхтавалася да нацыянальна-вызваленчага паўстання і за час вайны сабрала добрыя арсеналы ў сутарэннях палацаў, што страцілі былую раскошу. Ёсць крыніца нараджэння зомбі – самі трупы, раскіданыя па палях, ёсць зброя, каб з імі змагацца, ёсць вусцішны антураж-дэкарацыі, у якіх цалкам могуць разгортвацца падобныя падзеі.

На першы погляд, аўтару застаецца толькі скласці дэталі гэтага “пазла” – зляпіць іх агульным сюжэтам і знайсці крыніцу зомбі-навалы, тую незразумелую сілу, якая мусіць ператвараць мёртвыя целы французаў у ненажэрных пачвар. Дарэчы, з гэтай задачай ён досыць добра справіўся (ды абыдземся без спойлераў).

зомбі-хорар Уладзіміра Садоўскага “1813”

Але перад Уладзімірам Садоўскім стаяла яшчэ адна мэта, больш складаная – упісаць выдуманую гісторыю ў рэальны беларускі антураж. Вымаляваць дробныя дэталі сюжэтных ліній, стварыць каларытныя характары галоўных персанажаў – Міхала Клеафаса Агінскага і яго дзядзькі, перанесці ў прастору псеўдагістарычнага твора дакладныя факты з гісторыі знакамітага роду і яго маёнткаў. А мо – і дадумаць тое, што магло адбывацца…

Спадзяюся, што спецыялісты па гісторыі даруюць Уладзіміру Садоўскаму некаторыя вольнасці абыходжання з фактамі. Бо навела “1813”, як мне бачыцца, пісалася не для прафесійных гісторыкаў, а перадусім для моладзі, захопленай адкрыццём і вывучэннем мінуўшчыны. Гэта хутчэй шлях знізу ўверх, калі знаёмства з мастацкім творам можа падштурхнуць да больш глыбокага даследавання: ці сапраўды ёсць падставы для такіх аўтарскіх фантазій?

Кніга Уладзіміра Садоўскага “1813”

Але ў цэлым – твор вельмі нават захапляе. Перадусім – сваёй нязвыкласцю ў беларускім літаратурным кантэксце. Дэталі выглядаюць вельмі кінематаграфічна (і ў цэлым навела па атмасферы нагадвае класічны фільм жахаў): так і бачыш, чытаючы, як Міхал Клеафас Агінскі на старым кані імчыць па гразкай вясновай дарозе ў Вілейку. Як забыўшыся на ўсё, натхнёны, ён піша новую мелодыю. Як на замкавыя сцены навальваецца цэлае войска ненажэрных зомбі, і старыя муры ледзь-ледзь вытрымліваюць пад іх націскам… І да апошняга з’яўляюцца розныя версіі таго, ці перамогуць Агінскія з паплечнікамі ў няроўным баі з зомбі?

Аднак дакладна, што пра адну перамогу можна казаць ужо зараз: з’явіўся сапраўдны зомбі-хорар па-беларуску. А значыць, наша літаратурная прастора пашырылася прынамсі на адзін пункцік, паказаўшы магчымасць існавання і ў нас твора ў такім захапляльным жанры.

Марына Весялуха, літаратурны крытык

Мастак: Раман Петрашка

Старт продажаў кнігі Уладзіміра Садоўскага “1813” адбудзецца 1 лістапада на партале kniharnia.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM