• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.01.2017 | Культура

«Звязда» распачынае серыю публікацый, прысвечаных юбілею Марка Шагала

Сёлета мы будзем адзначаць 130-годдзе з дня нараджэння Марка Шагала. Ён з’явіўся на свет 7 ліпеня 1887 года (па новым стылі). «Звязда» распачынае серыю публікацый, прысвечаных юбілею Майстра.


У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі з’явіліся копіі ўнікальных фота, якія захоўваюцца ў Нацыянальным упраўленні архіваў і дакументацыі ЗША. Фотаздымкі, зробленыя ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны з нямецкага самалёта, даюць уяўленне, паміж іншым, і пра тое, як выглядаў дом сям’і Шагала.

Дар Беларусі з-за акіяна

Здымкі — падарунак замежных мецэнатаў.

— Музей вельмі ўдзячны Віталю Гарадзецкаму з Лос-Анжэлеса (ЗША). Пяць сканаў фотаздымкаў вельмі высокай якасці. Самастойна нашай музейнай установе было б у разы складаней атрымаць здымкі. Напэўна, давялося б прасіць дапамогі ў дыпламатаў. А потым — вырашаць за акіянам шматлікія бюракратычныя, фінансавыя і тэхнічныя нюансы, — расказвае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерый ШЫШАНАЎ.

Спадар Гарадзецкі — актыўны ўдзельнік «шагалаўскай» ініцыятыўнай групы. Яна яднае прыхільнікаў творчасці вядомага мастака — жыхароў былога СССР, якія эмігрыравалі ў ЗША.

— Група мае назву «Шагал 2012» (лічба сімвалізуе год, калі святкавалася 125-я гадавіна з дня нараджэння Майстра). Энтузіясты актыўна ўдзельнічалі ва ўстаноўцы мемарыяльнай дошкі, прысвечанай вядомаму мастаку, на доме, у якім ён жыў з 1915 па 1918 год у Пецярбургу (да вяртання ў Віцебск), — працягвае музейны работнік. — Бацькі гэтых людзей нарадзіліся ў Віцебску, Гомелі, Рагачове і Жлобіне. Вось дзеці і падтрымліваюць сувязі з віцебскай інтэлігенцыяй, дораць цікавыя экспанаты. І мы ім вельмі ўдзячныя за дапамогу.

Яшчэ не разбураны горад

Суразмоўца падкрэслівае: здымкі каштоўныя тым, што на іх можна ўбачыць Віцебск з вышыні птушынага палёту ў першыя дні вайны. Горад яшчэ не быў разбураны падчас бамбардзіровак. На фота, зробленых з самалёта нямецкай паветранай разведкі, можна ўбачыць «контуры» кварталаў, дамоў. На жаль, многія з іх не захаваліся да нашых дзён.

Здымкі, зразумела, можна будзе выкарыстоўваць і пры планіроўцы забудовы «Шагалаўскага квартала».  Размова ідзе пра турыстычны комплекс (з кавярнямі, гатэлямі, дамамі рамеснікаў) каля дома-музея Марка Шагала — на вуліцы Пакроўскай. Асаблівасць квартала ў тым, што ён будзе адпавядаць «шагалаўскаму часу» — стане прыкладна такім, як ён выглядаў у дарэвалюцыйныя гады.

Здымкі часоў пачатку вайны стануць падказкай для праекціроўшчыкаў, архітэктараў, гісторыкаў, якія будуць працаваць над незвычайным горадабудаўнічым праектам. Асаблівую цікавасць уяўляе адзін здымак. На ім можна разгледзець участак, які належаў сям’і Марка Шагала, з забудовай, што захавалася да акупацыі горада.

Усё больш падарункаў

«Звязда» ўжо пісала пра аналагічны падарунак з Германіі.

— Навіна тады выклікала вялікі грамадскі рэзананс. Марына Сайлер, наша зямлячка, якая працяглы час жыве ў Германіі, спрыяла набыццю 7 фота. Але іх зрабілі 24 ліпеня 1941 года, калі горад ужо быў заняты фашыстамі і значна разбураны. На здымках: тэатр, праваслаўныя, каталіцкія храмы і сінагогі, цырк… Дарэчы, цырк знаходзіўся на сучаснай вуліцы Леніна. У тым месцы цяпер жылы дом, на 1-м паверсе яго некалькі кавярняў, турыстычная фірма, — удакладняе Валерый Шышанаў.

На жаль, у музея не так шмат грошай, каб набыць, напрыклад, на інтэрнэт-аўкцыёнах здымкі перыяду Другой сусветнай вайны. Звычайна яны застаюцца ў прыватных калекцыях. І няма магчымасці зрабіць хаця б копіі.

Цяпер, сведчаць захавальнікі каштоўнасцяў, уваходзіць у моду дарыць музеям рарытэты. Сярод апошніх ахвяраванняў прадметы дамашняга быту даваеннага часу, фота, зробленыя ў 1920—1930-я гады. Часам цяжка нават устанавіць, хто на здымках, але яны даюць уяўленне пра «дух мінулага». Пра адзенне, упрыгожванні, якія насілі 80—90 гадоў таму.

Аляксандр ПУКШАНСКІ, Звязда

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася. У БССР, як і ў іншыя савецкія рэспублікі, пачала прасочвацца разнастайная інфармацыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM