Сябры грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працягваюць свае вандроўкі з прэзентацыяй аўдыё-версіі знакамітай “Суперкнігі пра Біла з Болаю” (аўтар Гуніла Бэргстрэм, пераклад А. Хадановіч, А. Башарымава, Н. Кандрусевіч; агучванне А. Хітрык, П. Харланчук).
Тэатрык “Лямцавая батлейка” (Вераніка Фаміна і Наталля Леванава), пісьменнік, драматург Васіль Дранько-Майсюк і “рыцарская” каманда Юрыя Усціновіча распавядалі пра тое, як жывецца асабліваму чалавеку ў сучасным грамадстве
- у мінскіх бібліятэках №№ 13, 14, 11
- на курсах “Мова Нанова. Гомель”
- у сярэдняй школе імя Тумара аграгарадка Алесіна
- на восеньскім фэсце “Клубочак клопату” ў в. Валэйкавічы