Яшчэ у 2012 годзе Ігар Адасік з Горадні зрабіў папяровую копію гарадзенскага замка Вітаўта для сваёй маленькай дачкі Адэлі. Праз некаторы час да замка Вітаўта далучыўся папяровы замак Гедыміна ў Лідзе. Так стварэнне папяровых замкаў для дачкі паступова ператварылася ў маштабны праект, вынікам якога стала ўзнікненне серыі папяровых набораў
Узнікла пытанне: а чаму б не рабіць такія замкі для ўсіх беларускіх дзетак, каб яны разам са сваімі бацькамі маглі займацца творчасцю, адначасова вывучаючы гіcторыю роднага краю? На дадзены момант у серыю ўваходзяць замак Вітаўта ў Горадні, замак Гедыміна ў Лідзе, Мірскі замак, скончаная праца над Мажэйкаўскай царквой-крэпасцю.
Кожны набор уключае ў сябе гістарычную даведку, інструкцыю па складанні замка, мадэль замка ў разгортцы на 3-5 старонках А4, сувенірны магніт. На думку стваральнікаў праекта, такія мадэлі могуць паспяхова выкарыстоўвацца бацькамі і дзецьмі дома, настаўнікамі на ўроках гісторыі Беларусі (у якасці нагляднага дапаможніка) і проста стаць добрым падарункам маленькаму беларусу.
Сувязь са стваральнікамі праекта “Замкі Беларусі”: +375 29 352-07-52, almer@tut.by.