Аляксандр
Кулінковіч
БУДЗЬМА
СВАБОДНЫМІ!
Аляксандр Кулінковіч. Нарадзіўся ў вёсцы Скураты каля Смалявічаў. Непрызнаны сантэхнік (вучыўся ў мінскім ПТВ) і прызнаны рок-музыка — заснавальнік і вакаліст гурта Neuro Dubel, суаўтар музычнага праекту “Крамбамбуля”.
Уладальнік дзесяці “Рок-карон” за тое, што грае шчырую музыку ў суворыя часы.
Дае журналісцкага чаду ў аўтарскай калонцы ў “Белгазеце” і на сайце naviny.by.
Чынны ўдзельнік кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Афіцыйны сайт гурта Neuro Dubel.
Паслухаць песні гурта Neuro Dubel на партале “Тузін Гітоў”.

