БУДЗЬМА
ШЧЫРЫМІ!
Таццяна Беланогая. Бард-спявачка. Нарадзілася ў Мінску. Аўтарка альбомаў
“Дзвюхкроп’е” і
“Ніткі”.
Падарожжы, жыццёвыя і творчыя, Таццяны Беланогай пачаліся з маладзечанскай камуналкі, дзе поруч жылі песні Высоцкага і Башлачова. Па дарозе назапасіла ўласныя перажыванні і сабрала вершы сугучных ёй паэтаў: Яўгеніі Янішчыц, Іосіфа Бродскага, Чэслава Мілаша і сястры, Марыі Беланогай. А яшчэ ездзіць з выступамі па Беларусі, Польшчы і Нямеччыне. Так і блукае Беланогая паміж паэтычнымі пунктамі А, Б і В, расказвае пра нябачныя сувязі паміж людзьмі ў сям’і, краіне, свеце.
Паглядзець
кліп на Таццяніну песню "Да цябе"
Інтэрв’ю з Беланогай
у газеце “Наша Ніва”
Афіцыйная старонка спявачкі