Зміцер
Сасноўскі

БУДЗЬМА
ТРАДЫЦЫЙНЫМІ!

Зміцер Сасноўскі. Музыка, гісторык. Папулярызатар сярэднявечнай музыкі. Нарадзіўся ў Гомелі.

У маладосці Зміцер паехаў у Латвію, дзе працаваў памагатым на цяжкіх працах у майстра старых інструментаў, адно каб навучыцца граць на гуслях.

У 1999 годзе заснаваў гурт “Стары Ольса”. Разам з гуртом Зміцер займаецца рэканструкцыяй даўніх інструментаў, а таксама выконвае старажытныя мелодыі — з сусветнага музыказбору і спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. Распачаў у Беларусі традыцыю “сярэднявечнай дыскатэкі” — від канцэрту, які мае ўсе прыкметы адпачынку нашых продкаў.

Сасноўскі — аўтар кнігі «Гісторыя беларускай музычнай культуры ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя», фактычна першага падручніка па гісторыі нацыянальнай музыкі.

Глядзець кліп “Старога Ольсы” “Літвін”
БУДЗЬМА ТРАДЫЦЫЙНЫМІ!
Зміцер Сасноўскі