Зусім нядаўна пабачыла свет кніга настаўніка, гісторыка і краязнаўцы Мёршчыны Вітаўта Ермалёнка “Паляўнічыя за таямніцамі”, прысвечаная дзейнасці археолага-краязнаўчага гуртка “Арганаўты мінулага” ў СШ №3 г., кіраўніком якога ён з’яўляецца з 1976 года. Па матэрыялах дзейнасці гуртка створаная папярэдняя кніга краязнаўцы “Чароўных вандровак пярсцёнкі”: выданне змяшчае два падрабязныя краязнаўчыя маршруты па Мёрскім раёне Віцебскай вобласці – Малы залаты і Бронзавы пярсцёнкі Мёршчыны. Увогуле, Вітаўт...
Спадарыня Вера Буланда сустрэлася ў студзені (21 і 22) 2016 года з вучнямі 8-х класаў СШ № 212 горада Мінска і з сябрамі літаб’яднання “Муза”, што арганізаваны ў г. Ушачы Віцебскай вобласці. У час гутаркі паэтэса згадала цікавы выпадак са школьнага жыцця, калі адзін з вучняў на просьбу настаўніка гісторыі назваць сталіцу Беларусі – без ваганняў пры падказцы блізкага сябра выпаліў: “Мсціж”. Насамрэч, задумалася з часам спадарыня Вера, дзе ні аказаліся б мы пасля школы, з любога кутка зямнога шарыка...
1. Віталій Паўлаў – “Помнікі героям Оршы” Звязацца з аўтарам: vitovt-008@mail.ru 2. Ігар Казмерчак – “Турыстычныя стэнды” Звязацца з аўтарам: kajzer1984@gmail.com 3. Аляксандр Коўшык – “Архітэктурныя гістарычныя помнікі Аршаншчыны” Звязацца з аўтарам: koushyk.a@gmail.com 4. Уладзіслаў Лепяшынскі – “Рок-клуб “Doors”. Спяваем па-беларуску!” Звязацца з аўтарам: vladislavlepeshinsky@gmail.com 5. Алёна Кучынская – “Батлейка” 84517
Віцебская вобласць адзначыць 85-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча серыяй мерапрыемстваў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аблвыканкаме. Урачыстасці з нагоды юбілею выдатнага пісьменніка-рамантыка і гісторыка стартуюць 25 лістапада ў Аршанскім музеі У. Караткевіча. Тут адбудзецца адкрыццё выстаўкі рукапісаў пісьменніка з музейных фондавых збораў (10.20), круглы стол “Стратэгія захавання памяці Караткевіча” (11.00) і літаратурная віктарына па музейных залах для школьнікаў горада...
Уладзіміра Ягоўдзіка звязваюць даўнія сяброўскія стасункі з многімі дзіцячымі бібліятэкамі. У пачатку лістапада ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” пісьменнік завітаў на Віцебшчыну. Першая сустрэча адбылася ў СШ № 1 г. п. Шуміліна. У актавай зале, як кажуць, яблыку не было дзе ўпасці, бо на імпрэзе прысутнічалі больш за сто пяцьдзесят вучняў, а таксама іх настаўнікі. На тэрыторыі Шумілінскага раёна ляжыць Вялікі камень – самы буйны валун Беларусі. Яго даўжыня – амаль 11 метраў, шырыня – 5,6 метра...
Тусоўка, прапітаная жаданнем рабіць дабро, не ўлезла ў рэйсавы мікрааўтобус, таму дабірацца да Вялікіх Лётцаў (Віцебшчына) давялося часткамі. Некаторыя ішлі пешшу, бо не зарыентаваліся і выйшлі з аўтобуса на некалькі кіламетраў раней. Але дайшлі! У ...
На Віцебшчыне прайшоў першы фэст, прысьвечаны бульбе. Ініцыятарам стала заснавальніца культурна-адукацыйнага цэнтру імя Драздовіча і арганізатарка шматлікіх пленэраў Ада Райчонак. Фэст адбыўся 27 чэрвеня ў Германавічах Шаркаўшчынскага раёну — у той самай вёсцы, дзе жыве Ада Эльеўна. А ў падрыхтоўцы ёй дапамагалі сябры, аднадумцы і нават журналісты, якія ня проста прыехалі сюды, каб напісаць пра сьвята, але й выпусьцілі адмысловыя «насьценгазэты», каля якіх з задавальненьнем фатаграфаваліся вяскоўцы...
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” правяла ток-шоу “Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрэатыпы”. Падыскутаваць пра такую няўлоўную катэгорыю, як ідэнтычнасць, прыйшло шмат цікавых людзей. Прыемнасцю сталася тое, што гасцямі і экспертамі імпрэзы выступілі прадстаўнікі розных пакаленняў, кожны з якіх па-свойму бачыць праблемы горада і іх вырашэнне. Аб’яднаныя неаспрэчнай ідэяй “Культура паляпшае жыццё!”, віцябляне паспрабавалі знайсці супольныя адказы на складаныя пытанні...
Традыцыйная абрадавая эратычная гульня ладзіцца тут штогод на Масленіцу. У вёсцы Кісялі Гарадоцкага раёна правялі традыцыйны масленічны абрад. Замест спальвання саламянага пудзіла як сімвал развітання з зімой тут развіталіся з лялькай дзеда. “Пахаванне дзеда” — гэта абрадавая гульня з моцным эратычным падтэкстам. Адначасова гэта пародыя на сапраўднае пахаванне. Еўрарадыё 105576
Чым Орша – горад-радзіма Караткевіча, Заслонава і Выгоцкага – можа зацікавіць сённяшняга турыста-суайчынніка і турыста-замежніка? Высветлім гэта 13 жніўня на афлайнавым ток-шоу ад “Будзьма беларусамі!”. Турызм, як сёння шмат кажуць, бывае розны: культурніцкі, экалагічны, падзейны, гастранамічны, медыцынскі, паломніцкі, прыгодніцкі… Крытэры і падыходы кожны вызначае сам для сябе! Горад Орша вядомы найперш не культурніцкімі аб’ектамі (а іх у горадзе таксама хапае) ці ўнікальнымі паслугамі, а “крымінальнай”...