Слонімскія мастакі наведалі мястэчка Грушаўка Ляхавіцкага раёна, вядомае з ХVI стагоддзя, як уласнасць Радзівілаў. Яшчэ ў 1551 годзе каралева Барбара Радзівіл перадала Грушаўку Мікалаю Залескаму. У канцы ХVІІ стагоддзя Грушаўка перайшла ва ўладанне роду Рэйтана. Грушаўка – гэта месца нараджэння, жыцця і смерці амаль забытага на Радзіме і добра вядомага ў свеце Тадэвуша Рэйтана. Таго самага Рэйтана, які ў 1773 годзе на першым падзеле Рэчы Паспалітай, па словах пісьменніка Уладзіміра Арлова, лёг крыжам...
На Ляхавіччыне ёсць адметнае, знакавае для беларускай гісторыі месца. Гэта маёнтак Грушаўка, радзіннае гняздо Рэйтанаў, шляхецкага беларускага роду, які даў нам імя Тадэвуша Рэйтана, нязломнага патрыёта, бескампраміснага барацьбіта за незалежнасць бацькаўшчыны. Гэтай сядзібай, якая, як і шматлікія шляхецкія сядзібы на Беларусі, знаходзіцца ў занядбаным стане, заапекаваліся вядомы мастак Алесь Родзін і механёр культуры Зміцер Юркевіч, вядомы проста як Мітрыч. Яны стварылі арт-суполку імя Тадэвуша...
Зміцер Вайцюшкевіч завяршыў свае травеньскія сольныя канцэрты выступамі ў Берасцейскай і Віцебскай абласцях 24–26 траўня. Сольныя выступы прайшлі ў г.Крывошын Ляхавіцкага раёну Берасцейскай вобласці ў мясцовай школе і ў Абласной псіхіятрычнай бальніцы 24 траўня. А ў ДК Забалаць Аршанскага раёну Віцебскай вобласці – 26 траўня. Зміцер Вайцюшкевіч: «Паўсюль адна гісторыя. Людзі скардзяцца, што з імі не размаўляюць на беларускай мове. А яны хочуць на мове размаўляць, напрыклад, як Вайцюшкевіч. Хаця я...
Паэты Анатоль Вярцінскі і Эдуард Акулін 5 сакавіка з творчым візітам наведалі Ляхаўшчыну, дзе сталі ўдзельнікамі свята паэзіі ў гонар вясны і жанчын. Імпрэза адбывалася ў Жарабковічскай сярэдняй школе. Тут адмыслова да прыезду сталічных гасцей быў арганізаваны раённы семінар настаўнікаў роднай мовы і літаратуры. Сваімі ўражаннямі ад вандроўкі падзяліўся Анатоль Вярцінскі: “Заўсёды прыемна вяртацца туды, дзе цябе памятаюць і любяць. А менавіта такой мясцінай для мяне стала вёска Жарабковічы, куды...