Калумністыка

40 тысяч заяваў і даносаў для сучаснай «кнігі скаргаў і прапановаў»

У рубрыцы «Мама, не журыся!» на Budzma.org Лявон Вольскі піша пра ўзламаны сайт КГБ і прыгадвае выпадак з уласнага жыцця, калі афіцэр асобага аддзела спрабаваў схіліць яго да супрацы. Што з гэтага выйшла, далей у тэксце

«Галасаваць за Лукашэнку, а не займацца навукай?» Меркаванне пра тое, як з дапамогай Васілеўскай, што злётала ў космас, умацоўваюцца гендарныя стэрэатыпы

Марына Васілеўская пабывала на МКС. Пры гэтым прафесійнай касманаўткай яе назваць нельга, імаверна, яна скончыла завочку Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта, а яе эксперыменты на арбіце выклікалі вялікае здзіўленне ў навукоўца. Але ўсё гэта не перашкаджае прапагандзе і ўладам ствараць Васілеўскай вобраз гераіні, якая дабілася чагосьці неверагоднага. Ці добрая гэта ролевая мадэль для дзяўчынак і жанчын і ці не ўмацоўвае стэрэатыпы? Разважае гендарная даследчыца Лена Агарэлышава.

«Зарад энэргіі і рашучасьці». Лявон Вольскі адказвае крытыкам

«Гэты ціхі маўклівы сцэнар нам навязваюць нашыя ворагі, а вы чамусьці яго прымаеце і паводле яго жывяце!». Лявон Вольскі адказвае на крытыку, якую выклікаў ягоны апошні тэкст пра нерашучасць як рысу беларускага нацыянальнага характару. Артыкул быў апублікаваны на Budzma.org пад назвай «Чаму яна ніяк не надыходзіць — нашая Перамога?». 


Вандруем разам

Маленькая вёска з вялікай шляхецкай гісторыяй. 5 нагодаў наведаць Новую Мыш

Сёння вёска Новая Мыш — гэта невялічкае паселішча ў Баранавіцкім раёне, але яшчэ паўтара стагоддзі таму гэта было адно з найбуйнейшых мястэчак старажытнай Наваградчыны, пакуль не з’явілася чыгуначная станцыя ў Баранавічах, вакол якой і завіравала жыццё сённяшняга раённага цэнтра. Але ў Новай Мышы яшчэ захавалася атмасфера былой велічы ды нямала архітэктурных помнікаў, якія сведчаць пра шляхетнае мінулае мястэчка.


Вандроўка сцежкамі Альфрэда Ромэра

16 красавіка 1832 года нарадзіўся выбітны мастак, скульптар, этнограф, удзельнік паўстання 1863-1864 гг. Альфрэд Ізідор Ромэр. Напярэдадні дня народзінаў творцы прапануем выправіцца ў віртуальную вандроўку па мясцінах, звязаных з ягоным жыццёвым і творчым шляхам. Творчасць Альфрэда Ромэра непарыўна была знітавана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы. Ён пісаў партрэты, пейзажы, ствараў бронзавыя медальёны з партрэтамі значных для гісторыі краю асобаў, гравюры з выявамі архітэктурных помнікаў былога ВКЛ, рабіў этнаграфічныя замалёўкі побыту беларусаў, распісваў праваслаўныя, каталіцкія храмы

Вандроўка па беларускіх мясцінах Рыгі. Частка ІІ

У міжваенны перыяд жыццё беларусаў у Латвіі было згуртавана вакол адукацыйнай ды культурніцкай дзейнасці. На афіцыйным узроўні з 1921 года ў суседняй краіне дзейнічаў Беларускі аддзел міністэрства асветы. У Рызе захавалася шмат будынкаў, дзе беларуская моладзь вучылася, ладзіла свае вечарыны, займалася выдавецкай дзейнасцю. Сёння прапануем прайсціся па вуліцах Старой Рыгі ды наведаць гэтыя адрасы.


Навіны "Будзьма"

«Літоўскі дзікун». Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Ягайла ўмеў здзіўляць публіку на Кракаўскім двары: свечкі для Д’ябла, забабоны, незразумелая мова, любоў да лазні і паляванняў, але... цвярозы лад жыцця. Яго бачылі марыянеткай, а ён заснаваў дынастыю ды паклаў пачатак аб’яднанню земляў Польшчы, Літвы і Русі. Перажыў сяброў, ворагаў і трох жонак. Менеджар, палітык і лідар, які па-ранейшаму чамусьці для нас — «паляк», для палякаў — «ліцвін»