Калумністыка

«Бліскучая абгортка, пад якой няма цукеркі». Лявон Вольскі пра культ Вялікай Айчыннай

«Як высьветлілася, некаторыя партызаны палілі беларускія вёскі ня горш за гітлераўцаў, заградатрады расстрэльвалі тых, хто ў баі ня вытрымаў і павярнуў назад, а савецкія генэралы не лічыліся з колькасьцю стратаў, абы «выканаць задачу»». Лявон Вольскі піша пра тое, як ламаліся камуністычныя ідэалы пра Вялікую Айчынную, і ў што ператвараецца святкаванне Дня Перамогі ў сённяшняй Беларусі

Псіхолаг: «У беларускіх школах наўмысна выхоўваецца адсутнасць самастойнасці»

Псіхолаг Вольга Вялічка — пра ідэалогію ў школах і яе наступствы. Псіхолаг лічыць, што ідэалогія ў школах уплывае на дзяцей наступным чынам: дзеці не маюць пачуцця бездапаможнасці, і ўсе карцінкі з вайны, запужванне, калі сілавікі прыходзяць у школы, разбіраюць аўтаматы, калі адбываюцца паказальныя судовыя выступы — гэта адлюстроўваецца на ўяўленні дзяцей, і гэта надоўга.

Каліноўскі, Геніюш, Быкаў... Што адбудзецца, калі ў нас адбяруць галоўныя імёны беларускай незалежнасьці

Новапрызначаны дырэктар Нацыянальнае бібліятэкі рэжымны прапагандыст Гігін вырашае, як беларусам ставіцца да Кастуся Каліноўскага, Ларысы Геніюш і Васіля Быкава, піша Сяргей Дубавец на «Радыё Свабода». Гучыць, мякка кажучы, кур’ёзна, бо ацэнку названым асобам даўно далі і ўлады, і навука, і людзі. Яны — у кантэксьце Канстытуцыі Беларусі як незалежнай дзяржавы, а таму спробы зацерці іх ідуць на шкоду беларускай дзяржаўнасьці і незалежнасьці

Вандруем разам

Топ-5 шляхецкіх пахавальных капліц, якія варта пабачыць

«Каменныя карункі» альбо «каменны крышталь» — так мясцовыя жыхары называюць Свята-Успенскую царкву ў Сар’і. І нездарма. Храм з’яўляецца сапраўднай архітэктурнай перлінай. Пабудаваны ён быў у якасці пахавальнай капліцы роду Лапацінскіх. Апроч згаданай царквы ў Сар’і, прапануем наведаць капліцу Наркевічаў-Едкаў у «Наваградскіх Афінах», неагатычную «кветку Палесся» Ажэшкаў у Закозелі, капліцу-пахавальню Мілашаў у Ідолце ды капліцу Скірмунтаў у Моладаве. Кожная з іх — сапраўдны твор мастацтва са сваёй адметнай гісторыяй.

Вандроўка скрозь часы і геаграфію. Чым прываблівала беларускіх пісьменнікаў Сакартвэла?

Ужо шмат дзесяцігоддзяў беларусы едуць адпачываць у Сакартвэла. Прычын для гэтага шмат. Краіна прыцягвае нас не толькі экзатычнай прыродай і пяшчотным кліматам, але і гасціннасцю, якой заўжды славіліся картвэлы. Дзякуючы гэтаму артыкулу вы зможаце па-новаму зірнуць на краіну праз малавядомыя старонкі нашай беларускай гісторыі і яе выбітных дзеячаў.

7 прычын наведаць Глыбокае

Завітаць у Глыбокае варта хаця б дзеля таго, каб адчуць дух сапраўднага беларускага мястэчка. Старажытныя храмы тут суседнічаюць з абсалютна сучаснымі кавярнямі са смачнай кавай, як раней з аўстэрыямі для падарожнікаў, гандлёвыя традыцыі на старажытным шляху з Вільні на Полацак сёння ўвасобіліся ў безлічы дробных крамак, колькасць якіх на няпоўных 20 000 месцічаў сапраўды ўражвае. Тут проста на вуліцы можна пачуць беларускую мову ў нязмушанай гаворцы мінакоў ды атрымаць зніжку ці пачастунак за замову па-беларуску. Чаму варта наведаць Глыбокае і чым там заняцца, распавядаем у нашым гайдзе

Навіны "Будзьма"