Пра нас

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, дзейнічае з 2008 года дзеля паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Кампанію падтрымліваюць і грамадскія ініцыятывы, і бізнес, і інфармацыйныя агенцтвы, і спартовыя клубы, і творцы, і розныя актыўныя крэатыўныя людзі, якія падзяляюць агульную мэту і хочуць бачыць сваю краіну квітнеючай і прагрэсіўнай. Каардынатарамі кампаніі з’яўляюцца Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

Мэта кампаніі — развіццё беларускага грамадства на глебе нацыянальных каштоўнасцяў. “Будзьма беларусамі!” дапамагае ўсвядоміць і папулярызуе каштоўнасці, што ёсць у нашых людзях, мове, шматвяковай гісторыі і культуры Беларусі. Для нас галоўнае — павага чалавека да беларускай культуры, а не яго этнічная прыналежнасць.

У межах кампаніі ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дэманструюць, што беларуская культура — сучасная і перспектыўная, а беларуская мова — якасны сродак камунікацыі. Пачынаючы з 2013 года кампанія ідзе пад слоганам “Культура паляпшае жыццё!”, дзе панятак “культура” ўжываецца ў шырокім значэнні: не толькі мастацтва, а найперш сістэма каштоўнасцяў, якімі кіруецца ў сваім жыцці чалавек штодня. Гэта і побыт, і стасункі з блізкімі, і сацыяльная адказнасць, і партнёрства, і шмат іншага.

Сярод самых адметных праектаў кампаніі — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “Аднак!”, ток-шоў і “Кірмашы праектаў”, камунікацыйныя праграмы “Краіна цмокаў” і “Культура паляпшае жыццё”, музычны праект “Тузін.Перазагрузка”, анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!” (альбо “Гісторыя Беларусі за 5 хвілінаў”), серыя фільмаў-вандровак “Край|BY”.

Пра дзейнасць кампаніі можна падрабязна даведацца праз сайт  www.budzma.by, які стаў адметным інфармацыйным рэсурсам, унікальнай пляцоўкай, дзе можна знайсці не толькі культурніцкія навіны і абвесткі, але і цікавыя анлайн-праекты, дыскусійныя матэрыялы на актуальныя для грамадства тэмы і шмат іншай карыснай інфармацыі.

А для тых, хто гатовы і хоча сам актыўна ўдзельнічаць у працэсе стварэння культуры, для прафесіяналаў і аматараў, мы стварылі на сайце новы раздзел — “Ствараем культуру”. У ім вы знойдзеце:

бібліятэку неабходных тэарэтычных ведаў і карысныя спасылкі;

– досвед рэалізацыі паспяховых культурніцкіх праектаў;

відэа з найцікавейшых дыскусійных падзей кампаніі, што адбываюцца ў розных гарадах Беларусі;

– палемічныя матэрыялы пра розныя аспекты культурніцкага жыцця.

 

Кампанія “Будзьма беларусамі!” адкрытая для прапановаў і супрацоўніцтва.

Лістуйце нам на адрас: razam@budzma.org.

 

Каардынатары кампаніі “Будзьма беларусамі!”:

Алена Макоўская  + 375 29 632 00 92
Ніна Шыдлоўская  + 375 29 625 83 78

Рэдактар budzma.by:

Віталь Сыч
e-mail: razam@budzma.org

 

Кнігі і паштоўкі ад “Будзьмы!” Дзе набыць?

Нашы банеры

1 кастрычніка 2013 культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” адзначае сваё пяцігоддзе. За пяць гадоў дзясяткі арганізацый, кампаній ды ініцыятываў падтрымалі ідэю аб’яднання з мэтай папулярызацыі беларускай культуры і далучыліся да кампаніі, каб прасоўваць трэнд беларускага як сучаснага і перспектыўнага. Сярод буйных праектаў — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “Аднак!”, камунікацыйныя праграмы “Краіна Цмокаў” і “Культура паляпшае жыццё”, музычны праект “Тузін. Перазагрузка” і аднайменная анімацыя “Будзьма беларусамі!”

Глядзі таксама:

Галоўнае пра кампанію “Будзьма беларусамі!”

The main about “Budzma!”

Галоўнае пра сайт

Партнёры кампаніі “Будзьма беларусамі!”

“Будзьма беларусамі!” у Facebook

“Будзьма беларусамі!” у Vkontakte

“Будзьма беларусамі!” у Twitter

“Будзьма беларусамі!” у LiveJournal

 

 


Апошнія навіны

Яндекс.Метрика