15 снежня (серада) а 19-й гадзіне адкрываецца новы зімовы сезон фальклорна-інструментальна-танцавальнага “Дударскага клуба” ў клубе “Сфера” (пр. Дзяржынскага, 77а). Гучанне дуды (беларускай валынкі), спевы і танцы, традыцыйнае шаленства, атмасфера сярэднявечнай карчмы, шмат піва.
У праграме канцэрт гурта “Cornu Copia” і “вольная сцэна” – выступы асобных музыкаў “Старога Ольсы”, “Тэстаментум Тэррэ”, “Келіх кола” і інш. Для жадаючых – бяскоштныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.
Увага! Квіток за 7.000 б.р. дазваляе атрымаць у бары куфаль піва!
Праезд:
да прыпынку ГЦ “Кірмаш”
аўтобусамі – 28, 30, 75, 81с, 84, 128с, 132;
маршруткамі – 1053, 1130, 1175, 1181, 1184, 1211, 1230, 1275, 1280;
… пешшу 400 метраў па вул. Голубева і вул. Сямашкі.
Кантакты:
+375 29 557-16-63 (Яўген Барышнікаў)
Замова столікаў:
+375 25 922-80-89