Запрашаем 3 лютага ў 19:00 у кнігарню “Галіяфы” (вул. Старавіленская, 6, Траецкае прадмесце) на прэзентацыю кнігі Юры Станкевіча “Паўночны вецер для спелых пладоў”
Прыедзе ці не прыедзе? Сакраментальнае пытанне. Усе чакаюць аўтара! Юры Станкевіч — пісьменнік-таямніца. І ёсць вялікае спадзяванне, што гэтым разам аўтар выйдзе да чытача са сваімі творамі.
“Кніга вядомага беларускага пісьменніка Юры Станкевіча хіба што лішні раз сведчыць пра шырокі дыяпазон яго тэм і жанраў. Раман “Паўночны вецер для спелых пладоў” пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці.
Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх — нацыянальнае самавызначэнне”.