This movie requires Flash Player 9
17.03.2017 | Афіша Замежжа Музыка

Akute прэзэнтуюць ва Украіне свой новы альбом «Płastyka»

akuteУкраінскі тур аднаго з самых актыўных гуртоў Беларусі пройдзе ў 7-мі гарадах і стане ўжо трэцім за апошнія 2 гады. Akute – ўдзельнікі дзясятка буйных фестываляў, у мінулым гралі на сцэне такіх знакавых ўкраінскіх фэстаў, як Atlas Weekend, Respublica, Бандэрштат, Woodstock UA і інш.

AKUTE – адзін з самых вядомых і цікавых беларускіх калектываў з Магілёва. Стомленасць і сум, беларуская мова і арыгінальнае гучанне: адзін з самых шматспадзеўных незалежных беларускіх гуртоў, AKUTE, спалучае такія стылі як indie і death rock. Самі ж музыкі гучанне калектыву характарызуюць мудрагелістым словазлучэннем disco-decadance. Усё гэта вылучае AKUTE ня толькі на фоне шматлікіх беларускіх калектываў, але і шырокай постсавецкай сцэны.
Новы альбом «Płastyka» стаў 4-й студыйнай працай гурта і яе ўжо паспелі назваць самай меладычнай у гісторыі гурта: ” Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах.” – 34mag.net

Украінскі тур
17.03 – ЛЬВІВ | UNDEGROUND
18.03 – ЛУЦЬК | паб ЛучеSk
19.03 – ОДЕСА | MMC
23.03 – КРИВИЙ РІГ | MADiSAN
24.03 – ДНІПРО | Махно
25.03 – ХАРКІВ | ART AREA ДК
26.03 – КИЇВ | Mezzanine.

Сачыце за навінамі на афіцыйных старонках гурта ў сацыяльных сетках: ВК і FB.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика