Время: Май 15, 2011 с 19:00 до 23:00
Расположение: кафе-клуб “Лисья нора”
Улица: Калиновского, 32
Город: Минск
Телефон: + 375 29 6 203 201
1). “DRUMMATERIA”.
Экспэрымэнтальны этнічна-пэркусійны праект, які ўлучае як канцэртна-інструмэнтальныя формы выкананьня, так і ўдзел у танцавальных і сьпеўных пэрфомансах, а таксама мэдытацыйных практыках. У рэпэртуары – музычныя кампазыцыі, заснаваныя на традыцыйных і сучасных рытмах Азіі, Афрыкі ды іншых краін сьвету.
2). Раман Яраш (гітара, вуснавы гармонік).
Фольк-сьпявак (гурт традыцыйнага сьпеву “Кудзьмень”, гурт “Велярыб”, удзельнік бардаўскіх фэстываляў). У 2010 г. разам з Андрэем Касьценем (гітара, сьпеў) і Віктарам Сямашкам (флейты, клярнэт) падрыхтавалі і выступалі па Беларусі з акустычнай праграмай на вершы Я. Купалы і Ўл. Караткевіча.
Прэзентуе цыкль песень на словы Яня Яўнсудрабіня (1877-1962) – латыскага пісьменьніка, паэта, драматурга, мастака, перакладчыка.
3). “КНЯЗЬ МЫШКІН”
Група інтуіцыйнае імправізацыі.
http://vkontakte.ru/id92836836#/club9915980
4). Тацяна Мархель, засл. артыстка РБ
Непаўторны інтэрпрэтатар фальклёрных абрадавых цыкляў, прадстаўляла Беларусь на міжнародных фальклёрных фэстывалях у ЗША, Летуве, Польшчы, Расеі, Украіне, Эстоніі ды іншых краінах сьвету.
Увосень 1989 г. Тацяна прымала ўдзел у запісе першага альбома рок-гурта “Уліс” “Краіна доўгай белай хмары”.
Голас сьпявачкі упрыгожвае гукавую палітру мастацкага фільма “Людзі на балоце” (1981) паводле рамана клясыка айчыннай літаратуры Івана Мележа.
У спэктаклі “Чарнобыльская малітва” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (Менск) у выкананьні Тацяны Мархель гучаць народныя песьні, перанятыя акторкай ад уласнае маці ў роднай Шпакоўшчыне.
5). Aiga Sprindža (Рыга, Латвія)
Аўтэнтычныя латгальскія сьпевы
Этнамузыколяг, выканаўца аўтэнтычнага латгальскага й латыскага фальклёру, а таксама традыцыйнай музыкі іншых народаў. Паходзіць з Латгаліі (Latgale) – памежнага зь Беларусяй рэгіёну Латвіі. Першая ў краіне папулярызатарка традыцыйных латвійскіх цымбалаў, удзельніца шматлікіх міжнародных фэстываляў і канцэртаў у Латвіі й за межамі краіны.
2 аддзяленьне:
“БАЛЦКІ СУБСТРАТ”
Сольная праграма на словы Натальлі Арсеньневай, Зьмітрака Бядулі, Андрэя Гуцава, Сяргея Дарожнага, Вітаўта Людэна, Ізраіля Плаўніка, Віктара Сямашкі, Юлія Таўбіна й аўтэнтычныя народныя тэксты.
Аўтар і кіраўнік праекта – Максім Іўкін
Уваход: 20 тыс. руб.
http://svoyasreda.com/events/balckii-substrat