З засмучэннем паведамляем, што гарадзенскі канцэрт рок-н-рольнага праекту “Бульфэст” 1-га верасня не адбудзецца. Прыймаючы бок (гарадзенская абласная філармонія) у аднабаковым парадку прыняла рашэнне аб пераносе падзеі (тэрміны зараз абмяркоўваюцца). Праваўладальнік і гаспадар “Бульфэста”, ТА “ПАН-студыя”, у гэтых акалічнасцях не мае магчымасці паўплываць на сітуацыю, і прыносіць свае найглыбокія выбачэнні ўсім зацікаўленым асобам. У найблізкім будучым спадзяемся аднавіць рэпутацыю праекту і працягнуць планавую канцэртную біяграфію “Бульфэста”.
Дзякуем за разуменне.
З павагай, кіраўніцтва творчага аб’яднання “ПАН-студыя”