13 красавіка ў кнігарні “логвінаЎ” – сустрэча з пісьменнікам Міхалам Ягелам (Michał Jagiełło).
Міхал Ягела нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Янковіцы пад Кракавам. У 1964 годзе скончыў Ягелонскі універсітэт. Празаік, эсэіст, публіцыст і паэт. Аўтар манаграфіяў па гісторыі літаратуры. Сфера інтарэсаў – шматкультурнасць Польшчы, а таксама супрацоўніцтва ў сферы культуры з Беларуссю, Літвой, Славакіяй і Украінай. У 1989-2006 займаў пасады намесніка міністра культуры Польшчы, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі. Заўзяты альпініст.
Выступіць з прэзентацыяй сваёй кнігі “Narody i narodowości. Przewodnik po lekturach”/”Народы i нацыянальнасці. Вандроўка па кнігах”. Сустрэча пройдзе пры ўдзеле перакладчыцы Марыі Мартысевіч.
Пачатак – 19.00