Пачынаецца адборачны этап фестываля “Купалаўскія вакацыі – 2011”. У гэтым годзе фестываль праходзіць у другі раз.
3 марта, четверг в 17:00
Фэст “Купалаўскія вакацыі” – абсалютна вольны і адкрыты конкурс аўтарскай песьні ды паэзіі, удзел у якім можа абраць любы, у каго ёсьць жаданьне ды натхненьне, хто выконвае песьні на беларускай мове:)
Фэст праводзіцца на базе Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Заяўку на ўдзел у конкурсе можа падаць выканаўца без абмежавання ўзросту. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары-выканаўцы і ансамблі, якія граюць на акустычных інструментах.
Заяўка і ўсе рэклямныя матэрыялы конкурсу афармляюцца на беларускай мове.
Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў, пачынаючы з сакавіка 2011 года:
1 этап – 3 сакавіка 2011;
2 этап – красавік 2011;
Заключны этап – май 2011.
Усе этапы роўназначныя, то бок той, хто не паспеў заявіцца ў першы, можа ўзяць удзел у другім. Адборачны тр праходзіць у выглядзе канцэрта ў памяшканні Музея, фінальны канцэрт пройдзе ў філіяле Музея ў Вязынцы.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджаньне пераможцаў праводзіцца ў рамках заключнага, фінальнага канцэрта. Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Пераможцы конкурса будуць узнагароджаны ў наступных намінацыях:
-за лепшае выкананне песні на словы Янкі Купалы;
-за лепшае выкананне песні;
-за лепшую аўтарскую песню;
-за лепшы песенны верш.
Заяўкі на ўдзел у першым этапе прымаюцца да 25 лютага 2011 года. У заяўцы трэба ўказаць імя, месца і дату нараджэння выканаўцы, кантактны тэлефон, аўтараў слоў і музыкі твораў, што будуць выконвацца, а таксама склад удзельнікаў ансамбля (калі той будзе суправаджаць выступленне выканаўцы). Разам з заяўкай трэба даслаць тэксты дзвюх прадстаўляемых песень. Таксама тэксты песень трэба мець з сабою падчас конкурснага адбору.
Заяўкі на ўдзел у конурсе дасылаюцца на электронную пошту Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: [email protected]. Палажэнне конкурсу можна глядзець на сайце музея: kupala-museum.by.
За дадатковай інфармацыяй можаце зьвяртацца па гарадскім тэлефоне (017) 227-78-66 з 9 да 17 гадзін.