Легендарны беларускі гурт СТАРЫ ОЛЬСА ў ПРАЗЕ з прэзентацыяй новага альбома “Вада, хмель і солад”. Застолле – гэта мастацтва! Завітвайце разняволіцца ў старадаўняй пражскай карчме, паслухаць балады і прыгоды слаўных рыцараў, узняць куфлі за князёву моц і чароўных паненак, аддаць душу і сэрца ў шаленстве старадаўняга застолля!
Вада, хмель і солад – тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і любімага ўсімі напою – піва, якое аб’ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты. У гэтым альбоме гурт паспрабаваў аднавіць дух старадаўніх застолляў: жартоўныя спевы, рэлігійныя, ваярскія, баладныя і, вядома ж, спевы пра пітво.
“Гой-гой, сядзем у кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма,
Пра ўсё забудзем,
Хай нам добра будзе!”
10 ліпеня, 19:00
клюб “Mangragora” (Korunní 16, Praha-2)
Уваход 200 Kč
Замаўленьне столікаў праз форму.
Падзея на ФБ.
Дадатковая інфармацыя па тэл. +420774513107