Лета ў разгары, а вы яшчэ не танчылі пад “Лепшы квас” і “Час лайна”?
29 чэрвеня ў вас будзе такая магчымасць.
Музыкі зайграюць электрычны канцэрт ды заадно павіншуюць з народзінамі Грышу, агульнага басіста гуртоў.
Жадаеце далучыцца? Прыходзьце а 7 вечара ў клуб “Ili”.
Будзем святкаваць, скакаць пад любімыя песні і крычаць іх да хрыпаты разам!
Квіткі:
— 5 BYN (першыя 50 квіткоў: замовіць: +375 44 772 23 73);
— 7 BYN (парярэдне);
— 10 BYN на ўваходзе.
Набыць фірмовы квіток можна ў «Арт Сядзібе», на Машэрава, 18.
Паводле прэс-рэлізу