У Віцебску праходзіць міжнародная выстава акварэлі, на якой прадстаўлена творчасць мексіканскіх, беларускіх і расійскіх мастакоў. Экспазіцыя, якая атрымала назву “Віцебскі вакзал,” размясцілася ў двух выставачных залах — Мастацкім музеі і мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя П. Машэрава. “Гэта выстава аб’яднала тры кропкі ў прасторы мастацтва, тры вядомыя школы акварэлі, тры краіны. “Віцебскі вакзал” у Санкт-Пецярбурзе стаў зыходным пунктам для дынамічнага шляху развіцця гэтага творчага супрацоўніцтва. А вакзал у Віцебску чарговым разам ператварыўся ў месца сяброўскай сустрэчы акварэлістаў з розных краінаў,” – гаворыць кандыдат мастацтвазнаўства, куратар беларускай часткі праекту “Віцебскі вакзал”.
Беларуская школа акварэлі ў гэтым арт-праекце прадстаўлена творчасцю віцебскіх мастакоў Аляксандра Карпана, Алега Костагрыза, Міхаіла Ляўковіча, Мікалая Гугніна, Антаніны Фалей, Ігара Шкуратава, Аляксандра Шыенка. Расійская школа паказаная творамі майстроў акварэлі з Санкт-Пецярбургу Ніны Дз’якавай, Уладзімера Серабракова, Уладзімера Румянцава, Екацыярыны Кузняцовай, Віктара Татаранкі. З мексіканскай школай гледачоў знаёмяць карціны Анхеля Маўра, Бернарда Хернандэса, Францыска дэ Дыега, Беатрыс Гаміндэ, Марты Кампілья і іншых.