У Міжнародны дзень абароны дзяцей Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае самых маленькіх наведвальнікаў і іх бацькоў у госці.
1 чэрвеня 2018 года ў 11.00 у будынку музея пройдзе мерапрыемства “Хай часцей смяюцца дзеці!”, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
У першы дзень лета музей традыцыйна адзначае гэта свята. Гэта напамін пра тое, што дзецям заўсёды патрэбна наша падтрымка, увага і любоў. Кожны імкнецца зрабіць так, каб з самых першых хвілін свайго з’яўлення на свет жыццё дзяцей было спакойным і мірным, каб кожнае дзіця мела магчымасць рэалізаваць свае мары. Якімі ж правамі надзяліла дзяржава дзяцей? Яны практычна такія ж, як і ў дарослых людзей. Але адрозненні існуюць, таму мы паспрабуем у гэтым разабрацца з дапамогай рэдактара Дзіцячага прававога сайта www.mir.pravo.by Вольгі Іванаўны Бурай, якая раскажа пра дзіцячыя правы і пра сайт, які дапамагае дзецям даведацца пра іх у форме гульні.
У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Надзеі Ясмінска “Чаму Меша не мае хаты?” (мастак Кацярына Дубовік). Хто ж такi Меша? Незвычайную гісторыю пра міфічнага персанажа Мешу раскажа і пакажа сама Надзея Ясмiнска.
Дзяцей чакае летні настрой, прыемная атмасфера і падарункі!
Запрашаем на свята, бо кожны чалавек і маленькі, і дарослы павінен ведаць свае правы!!!
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)
Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.
Куратар мерапрыемства: навуковы супрацоўнік Алена Канапацкая
Паводле арганізатараў