Naka Piano размесцілі ў вольным доступе свой новы альбом “Игра в правду“. Альбом быў створаны дзякуючы краудфандынгу і прэзентаваны на закрытым монаперфомансе. Сярод разынак альбома – песні на словы Анны Ахматавай і братоў Стругацкіх. Зімой гурт парадуе сваіх прыхільнікаў новымі кліпамі, а канцэртная прэзентацыя альбома пройдзе 13-га студзеня на Азгура, 8.
Каментуе вакалістка гурта Наста Шпакоўская, – «Мы толькі прыйшлі ў сябе пасля закрытага монаперфоманса для інвестараў. Ён адбыўся ў памяшканні музея Азгура, ўстаўленага бюстамі і многія хваляваліся, каб яны не пабіліся. Зала пацвердзіла сваю трываласць, ленінапад адмяніўся і мы радыя запрасіць усіх на адкрытую прэзентацыю альбома там жа».
За 12 год гісторыі Naka выпусціла 6 нумарных альбомаў: «Тебе», «Пора», «Довольна», «Малітва» і два альбомы як Naka Piano. У 2016-ым гурт падзяліўся на рокавы квартэт Naka і лайтовы Naka Piano. Другі альбом Naka Piano стаў болей артавым і эксперыментальным, а ў некаторых кампазіцыях прагучалі бубны.
Набыць квіткі ў касе музея на Азгура, 8, з 10.00 да 17.00, Аўт-Сб і на bezkassira.by.
15 BYN – у лістападзе
17 BYN – у снежні
19 BYN – у студзені
20 BYN – у дзень канцэрта 13.01.2018