21.04.2017 | Афіша Мастацтва

Падчас адкрыцця «Мастака і горада» пройдзе бясплатная лекцыя пра мастацтва ад Мікіты Моніча

Урачыстае адкрыццё выставы пад адкрытым небам «Мастак і горад» пройдзе ўжо 27 красавіка ў 18:00 на плошчы Якуба Коласа. Сёлета ў рамках праекта 35 зусім розных прадстаўнікоў беларускага жывапісу і графікі прадставяць свае працы жыхарам і гасцям сталіцы. А падчас цырымоніі адкрыцця пройдзе бясплатная лекцыя пра сучаснае беларускае мастацтва на прыкладзе выстаўленых карцін ад вядомага экскурсавода Мікіты Моніча.

хиг2016_1

Наведвальнікаў экспазіцыі пад адкрытым небам у вечар адкрыцця чакае таксама аквагрым, мімы, фотазоны і незвычайны выступ харавой капэлы. Сам выяўленчы праект «Мастак і горад» будзе ўпрыгожваць адну з цэнтральных плошчаў горада на працягу 4 месяцаў. Генеральным партнёрам праекта выступае банк ВТБ (Беларусь).

Сёлета экспазіцыя пройдзе пад назвай «Залатая калекцыя беларускага жывапісу і графікі». На рэпрадукцыях будуць паказаны працы беларускіх мастакоў і графікаў розных пакаленняў і творчых прыярытэтаў. У кожнага з іх  –  свой твар, свой стыль і свая манера выканання. Менавіта таму, наведвальнікі выставы змогуць убачыць найболей шырокі агляд беларускага мастацтва. Сярод выстаўленых карцін – працы Зоі Ліцвінавай, Уладзіміра Савіча, Гаўрыіла Вашчанкі і шматлікіх іншых яркіх беларускіх жывапісцаў і графікаў.

Як звычайна, апісанне выставы, біяграфіі мастакоў і рэпрадукцыі будуць суправаджацца тэкставым апісаннем на трох мовах – рускай, беларускай і англіскай. Гэта робіць знаёмства з яркімі прадстаўнікамі беларускага жывапісу даступнымі не толькі беларусам, але і гасцям краіны.

Выстаўны праект «Мастак і горад» рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта на працягу 6 гадоў.

Паводле арганізатараў


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика