Прэзентацыя “ПрайдзіСвету” адбудзецца ў музеі Максіма Багдановіча (Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, д. 7а) 27 траўня а 19-й гадзіне. Уваход вольны. Як зазначаюць арганізатары, прэзентацыя ладзіцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” і “пад натхненнем Беларускага Калегіюму і Перакладніцкай майстэрні”. Апроч стваральнікаў выдання, у імпрэзе бяруць удзел запрошаныя зоркі:
Васіль Сёмуха, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Вера Бурлак, Марыйка Мартысевіч, Сяржук Мядзведзеў, Раман Абрамчук.