Драматург Сяргей Кавалёў выдаў новую кнігу. У яе ўвайшлі п’еса-прыпавесць “Сёстры Псіхеі”, негістарычная п’еса “Пан Твардоўскі”, п’еса “Інтымны дзённік” і фантасмагорыя “Вяртанне галадара”. Выданне аздоблена грунтощнай прамовай пра лёс беларускамоўнай п’есы ў сучаснай Беларусі.
22 красавіка (пятніца) драматург Сяргей Кавалёў прадставіць сваю новую кнігу п’есаў “Сёстры Псіхеі” ў кнігарні “логвінаЎ”. Разам з ім адбудзецца прэзентацыя кнігі перакладаў вершаў Францішкі Уршулі Радзівіл “Нясвіжскі альбом”. Пачатак а 17.