Адмысловы гатунак піва звараны напярэдадні юбілею легендарнага рок-гурта. Belarus Pale Ale -“Крама-25”. Пакуль звараная першая партыя хмельного напою, які можна будзе пакаштаваць у некалькіх месцах Мінска.
Першымі пакаштаваць светлую “Краму” можна будзе ўжо ў пятніцу. Прэзентацыя і сумесная з гуртом дэгустацыя піва адбудзецца 21 кастрычніка ў бары Beer&Wine (Кульман, 9). Падчас дэгустацыі легендарны гурт сыграе невялікі канцэрт у акустыцы.
21 кастрычніка, 19.00
Beer&Wine bar (Кульман, 9)
Уваход вольны
Інфалінія: +375336111432