20 красавіка (серада). У нас – творчая лекцыя і сустрэча з вядомым паэтам і польскім перакладчыкам Набокава Лешэкам Энгелькінгам. Кнігарня “логвінаЎ”, пачатак а 19.
Лешэк Энгелькінг (Leszek Engelking). Лешэк Энгелькінг – адзін з найвядомых польскіх паэтаў, перакладнік, мастацтвазнаўца. Скончыў Варшаўскі універсітэт. Выкладаў літаратуру і кіназнаўства. Перакладае з ангельскай, расійскай, чэшскай, украінскай і беларускай. Аўтар кніг «Хайку ўласныя і чужыя» (1991), «Пяты дом» (1997), «І іншыя вершы». Жыць не можа без чэшскага піва.