20-ы Міжнародны тэатральны фестываль збярэ прадстаўнікоў 15 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Ізраіля, Латвіі і іншых.
Усяго гледачы ўбачаць 25 спектакляў ад 25 тэатральных калектываў.
Аснову фестывальнай афішы складуць калектывы – уладальнікі Гран-пры «Белай Вежы» мінулых гадоў. Так, у Брэст прыедуць Дзяржаўны маладзёжны тэатр Літвы, Львоўскі акадэмічны тэатр «Воскресіння» (Украіна), Пермскі тэатр «У Моста» (Расія).
Фота: ej.by