У межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 2 красавіка ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя дзіцячай кніжкі “Яська і конік ягоны Грыўка”. Кніга прысвечаная лёсавызначальнай гістарычнай падзеі – Грунвальдскай бітве – і з’яўляецца першай з адмысловай серыі гістарычных кніг для дзяцей.
Удзел у прэзентацыі возьме яе аўтар – Юрась Усціновіч, гісторык, ветэран руху гістарычнай рэканструкцыі, былы кіраўнік Народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі звяз”. Па традыцыі прэзентацыя з Юрасём ператворыцца ў сапраўдны сярэднявечны тэатр у суправаджэнні старадаўняй дуды.
Запрашаем дзетак і іх бацькоў!
Адбудзецца імпрэза ў музеі “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” (г.Віцебск, вул. Белабародава, 5). Пачатак а 15-й гадзіне.