24 лістапада, а 19-й гадзіне ў галерэі “Ў” круглы стол: «Скечбук як мастацкі твор».
Мадэратар: Хрысціна Сташкевіч
Удзельнікі: Вольга Сазыкіна, Зоя Луцэвіч, Сяргей Бабарэка, Аляксандра Дынько, Ганна Самарская
Пытанні:
1. Ці маюць скечбукі мастацкую каштоўнасць?
2. Трансфармацыя статуса скечбука ад «рэчы» да мастацкага твора ў выніку пераносу яго ў галерэйную прастору.
3. Ці магчыма казаць аб актуальнасці такой формы мастацтва, як скечбук, у эпоху развіцця новых медыя?