У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, Багдановіча, 7а) да 31 снежня прапануюць наведаць цыкл фотавыставаў, расцягнутых у часе.
«Flaneuse» (назоўнік жаночага роду, утвораны ад французскага дзеяслова flaner — шпацыраваць) ужо даўно даступны досвед фланіравання — самотнага шпацыравання па гарадской прасторы вуліцаў, крамаў, паркаў, кавярняў і пляцаў. Што бачыць жанчына з фотакамерай, шпацыруючы па горадзе, што яна адчувае, месцячы камеру паміж сабой і ўсім тым, з чым яна сутыкаецца?