Персанальная выстава беларускага мастака Паўла Дзімітрыядзі адкрылася 28 кастрычніка ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча ў Маладзечне. Працаваць яна будзе да 5 снежня.
Даведка “РГ”. Павел Дзімітрыядзі нарадзіўся ў Краснаярску 29 кастрычніка 1961 года. У 1977 годзе закончыў Вішоўскую сярэднюю школу і паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. Пасля службы ў арміі вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы. Цяпер Павел Дзімітрыядзі жыве ў Магілёве і працуе выкладчыкам ў мастацкай школе.
Павел Іванавіч па нацыянальнасці грэк. Яго выстава прысвечаная дням грэцкай культуры, якія адкрыліся ў сераду, 28 кастрычніка, у Маладзечне. Тэкст цалкам.