А таксама — малюнкi Фалата з Нясвiжскага замка i яшчэ два тузiны ўнiкальных карцiнаў.
На выставе ў Нацыянальным мастацкiм музеi (Ленiна, 20) я адразу заўважыў карцiну, пра якую шмат чуў раней, — гэта партрэт Пальмiры Мрачкоўскай 1914 года работы Якава Кругера.
— Гэта рэальная асоба, мастачка, якая сапраўды жыла ў Мiнску перад вайной, — распавяла “Звяздзе” Надзея УСАВА, намеснiца дырэктара па навуковай працы. — У яе быў вялiкi дом насупраць цяперашняга ўвахода ў Цэнтральны дзiцячы парк. У гэтым доме віселі яе карціны, яна ладзiла там мастацкiя салоны, рэпетыцыi спектакляў, якiя сама аздабляла. Тэкст цалкам.
Фота — “Звязда”.