Адкрылася выстава “Мастацтва колеру і пластыкі” прысвечана мастацкай школе шклозавода “Нёман” у Бярозаўцы. Яна дае выдатную магчымасць пазнаёміцца з калекцыяй шкляных вырабаў даваеннага часу з фондаў гісторыка-археалагічнага музея, а таксама з творамі сучасных мастакоў шклозавода, якія былі прывезены спецыяльна на выставу.