Выстава “SketchBook” пройдзе ў галерэі “Ў” з 23 па 29 лістапада. Куратар выставы: Хрысціна Сташкевіч.
Выстава “SketchBook” — гэта праект, прысвечаны кнігам: намаляваным кнігам, арт-кнігам, запісным кніжкам. Тут можна ўбачыць як арыгіналы, так і павялічаныя копіі, якія дазваляюць больш падрабязна разгледзець усе дэталі. Для знаёмства з замежнымі аналагамі на выставе дэманструецца слайд-шоў скечбукаў з розных краін. Праект “SketchBook” — першая спроба прэзентаваць такога кшталту формы мастацтва ў галерэйнай прасторы, што паслужыць штуршком для далейшага развіцця гэтай тэмы. Тэкст цалкам.