На чэмпіянаце ў Галівудзе беларусы заваявалі 11 залатых медалёў
Днямі беларуская дэлегацыя ў складзе Пятра Ялфімава, Дзіяны Громавай, Паўла Неўмяржыцкага і гурта “Палеская зорачка” вярнулася з Галівуда, дзе праходзіў “Сусветны чэмпіянат выканаўчых мастацтваў-2010”. Нягледзячы на тое, што Беларусь у такім конкурсе ўдзельнічала ўпершыню, наша каманда ў сваіх намінацыях заваявала 15 медалёў, 11 з якіх — вышэйшай пробы.
— Беларусы прыгожа і годна прэзентавалі сваю краіну, гэта прыемна, — гаворыць уладальнік пяці залатых медалёў Пётр Ялфімаў.
— Умовы для канкурсантаў былі, між іншым, жорсткія, — дадае прадзюсар спевака Таццяна Касмачова. — Вакалістам да пачатку конкурса ні разу не дазволілі падысці да мікрафона. Музыка тут была другасная: слухалі голас, глядзелі выхад на сцэну, як ён арыентуецца на сцэне, як чалавек умее карыстацца мікрафонам.
чытаць далей