Сустрэча са старымі, ці проста старэйшымі за мяне людзьмі нагадвае мне чымсьці вандроўку ў часе. Бо ўспамінаючы мінулае, яны нібы праводзяць мяне па пакоях сваёй памяці, дазваляючы зазірнуць краем вока на тыя падзеі, сьведкамі якіх яны сталі, а таксама хоць трошкі адчуць той час, у якім яны жылі.
Даведаўшыся, што адзін з самых вядомых беларусаў Барыс Кіт жыве ў Франкфурце на Майне, мы зь сябрамі вырашылі наведацца да яго ў госьці. Да таго ж і нагода выдатная — 6-га красавіка Барысу Кіту споўнілася 100 год. Тэкст цалкам.