Сёння спаўняецца 75 гадоў народнаму паэту Беларусi Рыгору Барадулiну. Творцу, чыё iмя ўжо сёння можна смела ставiць у шэраг найвыбiтнейшых беларускiх паэтаў усiх часоў
Вялянціна і Рыгор Барадуліны, люты 2010
Дата крыху азмрочаная — увечары 14 лютага Рыгор Барадулiн з тэмпературай 40 патрапiў у рэанiмацыю лякарнi Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта. Лекары зафiксавалi пнеўманiю з ацёкам лёгкiх… Сёння паэту крыху лепш — у лякарнi iм апякуюцца вельмi пiльна, збiлi тэмпературу, прыбралi арытмiю сэрца… Аднак наперадзе — працяглы курс лекавання, паэт пакуль застаецца на шпiтальным ложку.