Усе, хто мае камп’ютар, могуць сёння назіраць за гняздом сокала-пустальгі ў рэжыме рэальнага часу 24 гадзіны ў суткі. Трансляцыя ажыццяўляецца праз вэб-камеру, якая стаіць у нішы шматпавярховага дома ў Брэсце, паведаміў рэдакцыі спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Руслан Шайкін.
Камера абсталявана інфрачырвоным падсвечваннем, што дазваляе назіраць за птушкамі нават у поўнай цемры. Цяпер у брэсцкай пары ў гняздзе толькі 5 яек, але іх можа быць і больш. Другое гняздо з вэб-камерай знаходзіцца ў Гродне за скульптурай Святой Алены, на фасадзе Бернардзінскага касцёла. Тут трансляцыя чакае свайго выхаду ў эфір. У гняздоўі птушынай сям’і з Гродна 4 яйкі. Тэкст цалкам.