26 сакавіка ў Доме правоў чалавека прайшла прэзентацыя фільма “10 спосабаў ператварыць інфармацыю ў дзеянне”. Кожны дзень мы назіраем за тым, як парушаюцца правы мільёнаў людзей, у тым ліку і нашы сацыяльныя, грамадзянскія ды палітычныя правы. Як мы павінны рэагаваць? Да каго і куды звярнуцца за дапамогай? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні мы знойдзем у гэтым фільме. Фільм уключыў у сябе 25 захапляючых гісторый ад праваабаронцаў ды грамадскіх актывістаў з ўсяго свету .
Інфармацыя – гэта сіла, але толькі ў тым выпадку, калі мы ўмеем правільна ёй карыстацца. Гэты фільм з’яўляецца цудоўным дапаможнікам па тым, як правільна распаўсюджваць інфармацыю ў грамадства ў час сучасных інфармацыйных тэхналогій. Карціна вучыць нас як правільна сабраць і аб’яднаць людзей з падобнай праблемай, заклікае нас не бегчы ад праблемы, а вырашаць яе. Тэкст цалкам.