Зусім хутка першы анімацыйны фільм па гісторыі Беларусі выйдзе ў свет. Напрыканцы мінулага тыдня прайшоў закрыты паказ гэтага эксперыментальнага аўдыявізуальнага прадукту. Фільм рыхтуецца да выпуску ў межах праекту “Будзьма ТUТ!”, які прэтэндуе стаць сапраўдным пунктам рэанімацыі гісторыі. Прысутныя сталі першымі, хто цалкам прагледзеў мультфільм, “арыгінальны стыль” якога ужо быў адзначаны некаторымі інфармацыйнымі агенствамі.
Меркаванне і абмеркаванне ў блогу аднаго з прысутных можна пачытаць тут.
…мы прэзентуем не проста мульцік, мы прэзентуем лад мыслення…
Алена Макоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” з вітальным словам
У першым радзе ўважліва назіраюць Андрэй Каравайка, Зміцер Саладуха і Эла Дзінглі
Актыўна абмяркоўваецца жанр песні
Дыпламатычна спазніўшыся, Зміцер Безкаравайны з цікавасцю слухае абмеркаванне жанравай прыналежнасці музычнага кампаненту роліка…
…праслухоўвае аўдыятрэк…
…і выносіць свой прысуд: «Гэта не рэп, бо гэта ў прынцыпе нельга разглядаць як песню»
Вольга Кузьміч, generation.by
Спадар Эзэрын мадэруе шоў-кейс а потым дзеліцца ўражаннямі ў сацсетках і на сваім сайце
Юлія Ляшкевіч, аўтар ідэі мультфільма
Улад Савельеў, рэкламіст
Павел Касцюкевіч
Віктар Малішэўскі: «Раней выкладалі трэйлер па 50 секунд, а зараз тызер і па 13. Учора я не бачыў тызер па 13. Але стабільна не бачыў. Затое па 13…»
Багдан Каравец не толькі слухае і глядзіць, але і вядзе прамы рэпартаж з фотаматэрыяламі на сваім твітэры
Кіраўнік парталу Marketing.by Сяргей Скараход адзначыўся аднам з найяскравейшых жартаў вечару, каментуючы недахоп выразнасці вынікаў мульціка так: “Проста трэба пакшот у канцы”
Якім будзе “пакшот” гісторыі Беларусі, мы пішам разам…