Хутчэй, Мама Му! Хутчэй, Крумкач! Выступ пачынаецца ў 12.30 15 верасня! А дзеткі так чакаюць! Прывітанне і абдымкі – вось з чага на гэты раз пачалася імпрэза J. У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” тэатрык “Лямцавая батлейка” завітаў у 4 “А” клас гімназіі №23 г. Мінска са спектаклем “Хутчэй, Мама Му!” паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр (пераклад Надзеі Кандрусевіч, выдавецтва “Логвінаў”).
Перад спекталем усе вучні і нават настаўніца ператварыліся ў перакладчыкаў і спрабавалі перакладаць шведскія словы на беларускую мову. Гэта было зрабіць няпроста! За намаганні ўсім былі ўручаны маленькія падаруначкі ад кампаніі “Будзьма!” – паштовачкі для паўтарэнне ці вывучэння беларускіх слоў.
Пад час спектакля дзеткі дапамаглі Маме Му і Крумкачу дзьмуць у ветразь, навучыліся размаўляць як кіты і рыбы, адчулі сябе шчупакамі. А пасля кожны зрабіў караблік з паперы, напісаў на ім назву, атрымаў штампік з выявай Мамы Му і Крумкача. І паплылі, паплылі да новых прыгод!
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.