5 і 20 чэрвеня Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правялі дзве творчыя сустрэчы ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. “Абедзьве сустрэчы насілі выхаваўча-патрыятычны характар, таму што нашымі слухачамі сталі прадстаўнікі краязнаўчых і патрыятычных арганізацый з усіх рэгіёнаў Беларусі. Безумоўна, асноўны акцэнт на сустрэчах быў зроблены на галоўных духоўных каштоўнасцях нацыі: беларускай мове, гістарычнай памяці і нацыянальным светапоглядзе. У межах імпрэз адбыліся таксама мініпрэзентацыі дзясятага – юбілейнага нумара часопіса “Верасень”. Агулам у сустрэчах узяло ўдзел каля трохсот чалавек, — паведамілі выступоўцы. Абедзьве сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.