Чарговая дабрачынная акцыя для шматдзетных сям’яў адбылася 22 верасня. Каманда праекта “Свята ў кожнае сэрца” Дзмітрый і Таццяна Ламейки, эксперт беларускай кухні, брэнд-кухар Алена Мікульчык і яе правая рука Надзея Аўцюкова сустрэліся з сем’ямі, дзе выхоўваюцца па 10 дзяцей.
У сустрэчы прымалі ўдзел: сям’я Дзмітрыя Леановіча, Наталлі Аляксандравай і Вячаслава і Ірыны Стромскіх. Пакуль удзельнікі каманды праекта разам з дзецьмі прыгатавалі смачную вячэру, бацькі схадзілі ў кіно.