Дыск Алеся Камоцкага “Песьня як жыцьцё. Лепшае й невядомае” быў прэзэнтаваны 29 чэрвеня ў тэатральнай залі менскага касьцёлу сьвятых Сымона і Алены. Дыск уяўляе складанку ягоных песьняў з розных альбомаў, а таксама невядомыя творы. Асобным блёкам ідуць песьні на вершы самога барда ў выкананьні іншых артыстаў: Зьмітра Вайцюшкевіча, Неруша, Стэфана, Ксеніі Мінчанка,Тамары Лісіцкай і Ларысы Грыбалёвай.
Дваццаць тры трэкі і яшчэ чатыры бонусы — гэта анталёгія з усяго творчага жыцьця знанага барда, чый шлях пачаўся яшчэ ў сярэдзіне 80-х. Песьні на словы Ларысы Геніюш, Міхася Стральцова, Уладзімера Жылкі, Рыгора Барадуліна, Максіма Багдановіча чаргуюцца песьнямі на словы самога музыкі. Што з гэтага лепшае, а што не — спадар Камоцкі не бярэцца сьцьвярджаць, бо яшчэ рана, маўляў, яму выдаваць лепшае. Проста па гэтай кружэлцы можна прасачыць, як мяняўся і аўтар, і ягоны творчы почырк.
“Гэта ня выбранае. Выбранае я буду выдаваць дзесьці праз год, праз два. А гэта — анталягічная такая зборка за ўсе часы патрошку. Першая песьня там запісаная яшчэ на бабінны магнітафон”. Тэкст цалкам.
Прэзентацыя адбывалася пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Фота svaboda.org.